21 лютага ў Замастоцкай сярэдняй школе вучні разам з выкладчыкамі адзначалі Дзень роднай мовы. Падчас свята прайшло некалькі мерапрыемстваў.
На першым паверсе адбылася акцыя “Пакідайце тут сваё любімае беларускае слова”. На ўваходзе ў школу быў размешчаны плакат з сэрцам, куды дзеці і дарослыя маглі прычапіць сваё любімае беларускае слова. Да канца дня ўсё сэрца было заклеена беларускімі словамі.
На працягу дня дзеці маглі паўдзельнічаць у квэсце, прысвечанаму беларускаму слову. На першым паверсе ўсе жадаючыя атрымалі ЧЭК-ЛІСТ сапраўднага беларуса, у якім было 5 заданняў. Ім неабходна было знайсці тэматычную станцыю і выканаць заданні: на станцыі “Нацыянальныя стравы” – назваць 5 нацыянальных страваў, на станцыі “Перакладчык” – перакласці словы з рускай мовы на беларускую, на станцыі “Помнікі” – адказаць, дзе размешчаны помнікі, прысвечаныя дзеячам Беларусі, на станцыі “Музыка” назваць 5 сучасных гуртоў, якія спяваюць па-беларуску, і на станцыі “Паэтычная” – прачытаць на памяць 4 радкі з любімага верша беларускага паэта.

