Литературное объединение "Вяснянка" - Замосточская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Литературное объединение "Вяснянка"

Літаратурна-творчае аб'яднанне
"Вяснянка"

"...Мова, прыгожае пісьменства, паэзія,

музыка - сродак сувязі паміж людзьмі,

вышэйшы сродак..."

Ул.Караткевіч


Кіраўнік аб'яднання - Сокал Таццяна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Дэвіз: "Адкрываць дагэтуль раней невядомае"


Пачынаючаму  паэту неабходна ведаць, што існуюць пэўныя крытэрыі ацэнкі вершаваных твораў!

1) У вершы павінна быць новая ідэя, думка, выкладзеная ў паэтычнай форме.

2) У паэтычным творы неабходна правільна вызначыць баланс формы і зместу і строга яго выконваць.  Малады паэт можа і не валодаць мовай віртуозна, аднак яснасць выкладання і пісьменнасць - той мінімум, якім павінен валодаць аўтар для таго, каб чытач мог яго зразумець.

​3) Пачынаючым аўтарам неабходна звярнуць увагу на рыфму. Менавіта дзякуючы ёй радкі аб'ядноўваюцца ў страфы, і ўспрыманне верша чытачом палягчаецца. 

​4) Для пачаткоўца ў паэзіі можна параіць выкарыстоўваць строгую класічную форму вершаў. Яшчэ будзе час паэксперыментаваць са стылямі, рыфмамі, формамі. Аднак гэта зусім не значыць, што нельга выказваць свае думкі вольным стылем, у вольнай форме. Калі нараджаюцца белыя вершы - пішыце. У творчасці няма мяжы дасканаласці.

5) Больш чытаць класікаў і сучасных аўтараў, зноў і зноў спрабаваць свае сілы ў вершаскладанні, навучыцца валодаць мовай і ўжываць усё яе багацце ў сваіх творах - вось галоўныя парады, якія можна даць юнаму паэту.

6) Для таго каб у вас атрымліваліся добрыя вершы, трэба выконваць дзве нормы, два правілы:  вытрымліваць вершаваны памер і структуру строф.